wd wp Пошук:

Дэфанс

Вiд на Дэфанс з Трыумфальнай вежы
**Дэфанс** або **Ла-Дэфанс** ([фр.](/Французская_мова "Французская мова"): La Défense) — сучасны дзелавы і жылы квартал у блізкім прыгарадзе [Парыжа](/Парыж "Парыж"), заходней XVI акругі, у дэпартаменце [О-дэ-Сен](/О-дэ-Сен "О-дэ-Сен"). Лічыцца самым вялікім дзелавым цэнтрам [Еўропы](/Еўропа "Еўропа"). Яго таксама называюць «парыжскім Манхэтанам». У ім пражываюць 20 000 чал., І кожны дзень на працу прыязджаюць 150 000 служачых 1500 фірм і арганізацый, якія размясціліся ў Дэфансе.

Будаўніцтва квартала, з яго пешаходнай зонай даўжынёй 1,2 км і шырынёй 250 м, пачалося ў 1955 годзе. Першы офісны будынак быў адкрыты ў 1958 годзе. Зараз у Дэфансе размяшчаецца мноства штаб-кватэр розных банкаў і страхавых кампаній. Найбольш ўражальнымі будынкамі з’яўляюцца Вежа Areva, Manhattan, Gan, CNIT (Цэнтр найноўшай індустрыі і Тэхналогій). Аднак самай вядомай пабудовай па праве лічыцца Вялікая арка Дэфанс, сучасны варыянт Трыумфальнай аркі.

Назва Дэфанс паходзіць ад назвы помніка La Défense de Paris, пастаўленага ў гонар салдат, што абаранялі Парыж падчас франка-прускай вайны 1870.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Эканоміка Парыжа
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Прыгарады Парыжа
Катэгорыя·О-дэ-Сен
Катэгорыя·Дзелавыя кварталы