wd wp Пошук:

Ваўкалацкі сельсавет

Ваўкала́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ваўкалатка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бубнаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. 4 красавіка 1973 года скасаваны[2], тэрыторыя далучана да Даўгінаўскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Баравыя, Бубны, Ваўкалатка, Ворнаўка, Вострава, Габітацыя, Дзямідкі, Заложына, Зосіна, Крупнікі, Мікуліна і Ясюкоўка.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 240. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1973 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Вілейскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крывіцкага раёна