wd wp Пошук:

Вахау

Вахау — участак даліны Дуная паміж гарадамі Мелькам і Крэмсам у Аўстрыі, ландшафт якога мае вялікую эстэтычную каштоўнасць. З’яўляецца аб’ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Па гэтым участку даліны Дуная можна прасачыць, як развіваліся архітэктурныя, горадабудаўнічыя і сельскагаспадарчыя традыцыі мясцовага насельніцтва, бо тутэйшыя землі культываваліся з дагістарычных часоў. Краявіды вузкай даліны, заціснутай паміж гор, вельмі маляўнічыя: манастыры, царквы, замкі, вёскі, пашы, вінаграднікі, велічныя руіны. Мясцовы ландшафт застаўся такім жа, як у Сярэднявечча. На тэрыторыі працягласцю ў 30 км сканцэнтравалася ўся гісторыя Еўропы з яе галоўнай гандлёвай артэрыяй — Дунаем, васаламі, якія рабавалі суда і будавалі свае непрыступныя замкі на горных вяршынях, з сялянамі, якія стагоддзямі апрацоўвалі зямлю і гатавалі віно. У 1970—1980 гг. існавала пагроза страціць гэтую вобласць: тут хацелі пабудаваць ГЭС, аднак мясцовае насельніцтва было супраць, і ў выніку даліну здолелі адстаяць.

Спасылкі

Літаратура

Панарама Вахау
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Геаграфія Аўстрыі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аўстрыі
Катэгорыя·Ніжняя Аўстрыя