Ватыканскі сакрэтны архіў (лац.: Archivum Secretum Apostolicum Vaticanum) — збор архіўных дакументаў у Ватыкане ад сярэднявечча да нашых дзён. «Сакрэтным» архіў завецца таму, што з’яўляецца прыватным архівам Папы і абмежаваны для наведвання. Агульная працягласць стэлажоў з дакументамі 85 км, 40 з якіх, па неправераных дадзеных, з’яўляюцца найбольшым і найдакладнейшым зборам акультнай літаратуры ў свеце[1].
Гісторыя збораў архіва пачалася значна раней, аднак афіцыйна архіў заснаваны ў 1610 пры папе Паўлу V, які адлучыў архіў ад Ватыканскай бібліятэкі. Напалеон вывез з Ватыкана значную частку папскіх архіўных дакументаў у Францыю[2]. Аднак у 1816 годзе вялікая частка дакументаў была вернутая прадстаўнікам Святога прастола. У Парыжы засталася невялікая частка архіўных дакументаў (падатковыя, папскія булы і да т.п.), якія прадстаўнікі папы не сталі браць[3]. У 1920 годзе Святы прастол прасіў вярнуць пакінутыя дакументы, але Францыя запытала ў замен некалькі дакументаў па яе гісторыі з архіва Ватыкана і пагадненне не адбылося[3].
Упершыню для навукоўцаў архіў Паўла V быў адкрыты ў 1881 годзе па ініцыятыве папы Ільва XIII. Пій XI у 1924 годзе адкрыў доступ да дакументаў да 1846-га года (скон Рыгора XVI), Пій XII падрыхтаваў адкрыццё дакументаў Пія IX (1846—1878), здзейсненае ў 1966 годзе Паўлам VI. Пры Яну Паўлу II у 1978 годзе былі адкрыты архівы пантыфіката Ільва XIII (1878—1903), у 1985 годзе — Пія X (1903—1914) і Бенедыкта XV (1914—1922), напачатку 2006 года матэрыялы пантыфіката Пія XI (1922—1939).
У XX стагоддзі да архіва былі далучаны архівы кангрэгацый, Апостальскага палаца, Першага Ватыканскага Сабора, Другога Ватыканскага Сабора (у 2000 годзе). У фондах у тым ліку знаходзіцца ліставанне курыі з папскімі нунцыямі і замежнымі дварамі. Збор падзелены на некалькі аддзяленняў:
Фонды Сакрэтнага архіва складаюць 630 розных архіваў, усяго каля 35 тысяч тамоў[4]. Знамянальныя манускрыпты, што захоўваюцца ў архіве:
Без абмежавання доступу для наведнікаў прадстаўлены акты да смерці папы Пія XI (люты 1939 года)[5]. У Ватыканскім сакрэтным архіве штогод працуюць каля 1500 навукоўцаў з усіх краін свету[6].