wd wp Пошук:

Астрынскі сельсавет

Астры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Астрына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярозаўскі сельсавет[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна. 25 лютага 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Астрынскага пассавета. 14 лютага 1974 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Нарашскага сельсавета. У 1986 годзе скасаваны хутары Крыўцы і Масяўня[2].

26 лютага 2013 года Астрынскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3]. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навадворскага сельсавета (41 населены пункт: аграгарадок Новы Двор, вёскі Арлова Гара, Баравыя, Бераставіца, Бершты, Будоўля, Вампершчына, Вуглы, Голдзішкі, Голеўцы, Грамкі, Дамейкі, Забалоцце, Зобія, Казакі, Краснае, Кулеўцы, Куцы Лес, Ленцішкі, Ляхаўцы, Малюкоўцы, Мікулішкі, Падбершты, Пілаўня, Прудзяны, Прыбыткоўшчына, Равятычы, Родзевічы, Рынкаўцы, Рыталеўшчына, Савічы, Саснабор, Смаліха, Сырні, Танявічы, Юраўка, Якубавічы, Яхнавічы і хутары Астапішкі, Квіцеўцы, Шамякі)[4]. 26 чэрвеня 2018 года скасаваны хутары Астапішкі, Квіцеўцы, Лычкаўцы[5].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты без Астрыны) — 1050 чалавек[6], з іх 63,6 % — беларусы, 30,0 % — палякі, 5,5 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 223 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области
  5. Решение Щучинского районного Совета депутатов от 26 июня 2018 г. № 20 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Остринского сельсовета Щучинского района Гродненской области Архівавана 5 кастрычніка 2018.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілішкаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Астрынскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе