wd wp Пошук:

Васіліса Аляксандраўна Марзалюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марзалюк.

Васілі́са Алякса́ндраўна Марзалю́к (нар. 23 чэрвеня 1987, Лагойск, Мінская вобласць, БССР) — беларуская барчыха вольнага стылю, двухразовая чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў (2015, 2019), шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы, двухразовая ўдзельніца Алімпійскіх гульняў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2012).

Біяграфія

Нарадзілася ў 1987 годзе ў Лагойску. Займаецца барацьбой з 1999 года. У 2005 годзе заваявала бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы. У 2006 годзе была дыскваліфікавана на два гады за выкарыстанне забароненых прэпаратаў. У 2011 годзе стала сярэбранай прызёркай чэмпіянату Еўропы і бронзавай прызёркай чэмпіянату свету. У 2012 годзе заваявала бронзавы медаль чэмпіянату свету, але на Алімпійскіх гульнях у Лондане стала толькі 5-й. У 2013 годзе заваявала бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы. У 2015 годзе стала чэмпіёнкай Еўрапейскіх гульняў. У верасні 2015 года стала бронзавай прызёркай чэмпіянату свету ў Лас-Вегасе, і заваявала ліцэнзію для Беларусі на Алімпійскія гульні 2016. У сакавіку 2016 года на чэмпіянаце Еўропы ў Рызе заваявала бронзу, але ў жніўні 2016 года на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра зноў стала толькі 5-й. На чэмпіянаце свету 2017 года стала срэбнай медалісткай у вазе да 75 кг. У 2018 годзе здабыла бронзавы медаль чэмпіяната Еўропы.

На хатніх Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Мінску стала пераможцай у вазе да 76 кг.

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Барцы Беларусі
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўрапейскіх гульняў 2015
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Барцы на Еўрапейскіх гульнях 2015 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойску
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўрапейскіх гульняў 2019
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі