wd wp Пошук:

Васіль Яфімавіч Данілевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данілевіч.

Васіль Яфімавіч Данілевіч (1872, Курск — 1936, Кіеў) — расійскі і ўкраінскі гісторык і археолаг. Прафесар Кіеўскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў.

Член Імператарскага Маскоўскага археалагічнага таварыства. Удзельнік шэрагу Археалагічных з’ездаў ІМАА, дзе выступаў з дакладамі па гісторыі Русі («Манетныя скарбы Кіеўскай губерні да першай чвэрці XV ст.» на IX з’ездзе, «З нагоды аднаго пахавання, выразанага з зямлёй» на XII з’ездзе і інш.). Аўтар кнігі «Рускія старажытнасці» (1908; 2-е выд.: 1914), дзе старажытная гісторыя разглядаецца на археалагічным матэрыяле, што стала новым словам у навуцы таго часу.

Біяграфія

Скончыў 4-ю Кіеўскую гімназію. У 1891 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага універсітэта Святога Уладзіміра, які скончыў у 1896 годзе. Яшчэ студэнтам спецыялізаваўся на рускай гісторыі пад кіраўніцтвам прафесара В. Б. Антонавіча. Курсавая праца В. Я. Данілевіча «Нарыс гісторыі Полацкай зямлі да канца XIV стагоддзя» было адзначана медалём і выйшла ва універсітэцкай друкарні асобным выданнем (Кіеў, 1896).

Пасля сканчэння ўніверсітэта нядоўга працаваў выкладчыкам Бакінскага рэальнага вучылішча. Наступныя некалькі гадоў жыў і працаваў у розных гарадах, у 1897—1900 — настаўнік Юр’еўскага рэальнага вучылішча ў Ліфляндскай губерні, апублікаваў наступную сваю працу «Шляхі зносін Полацкай зямлі да канца XIV стагоддзя» (Юр’еў, 1898). У 1901 годзе выкладаў у Рэвельскай Аляксандраўскай гімназіі Эстляндскай губерні. Летам 1901 года пераехаў у Харкаў, дзе рыхтаваўся да здачы магістарскіх экзаменаў, здаў іх у 1902 годзе. З 1903 года пачаў чытаць лекцыі і весці семінары ў Харкаўскім універсітэце як прыват-дацэнт кафедры рускай гісторыі, адначасова выкладаў у харкаўскіх гімназіях.

У 1907 годзе перайшоў у Кіеўскі універсітэт, заняў вакантнае пасля смерці прафесара П. В. Галубоўскага (1857—1907) месца на кафедры рускай гісторыі. Адначасова выкладаў на жаночых курсах спецыяльны курс айчынных старажытнасцяў. Апублікаваны аўтарызаваны запіс гэтых лекцый быў адным з першых у Расіі навучальных дапаможнікаў па археалогіі. З 1907 года правадзейны член Таўрычаскай вучонай архіўнай камісіі[1].

З пачаткам Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе В. Я. Данілевіч пераехаў у Варшаву, дзе заняў пасаду старшага асістэнта ва ўніверсітэце. Разам з гэтым універсітэтам трапіў у эвакуацыю ў Мінск. У 1917 годзе падтрымаў рэвалюцыйныя падзеі, выступаў па розных паўднёвых гарадах Расіі з публічнымі лекцыямі ў марксісцкім і ўкраінафільскім духу. У 1917 годзе ў Растове-на-Доне ўзначаліў мясцовую арганізацыю Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі і вёў актыўную палітычную дзейнасць[2].

Са стварэннем у незалежнай Украіне Украінскага універсітэта, зноў пераехаў у Кіеў і стаў прафесарам гэтага універсітэта (1918—1920). Затым, пасля ўсталяванне ва Украіне савецкай улады, выкладаў у розных школах Кіева і створаным на базе ўніверсітэта Кіеўскім інстытуце народнай адукацыі (1920—1931), у 1930-х — таксама ў Інстытуце чырвонай прафесуры пры ВУЦВК (1931). Адначасова кіраваў Археалагічнай камісіяй Украінскай акадэміі навук, з 1919 года — член бібліятэчнай калегіі Народнага камісарыята асветы УССР і камітэта для заснавання Усенароднай бібліятэкі Украіны, з 1920 года — старшыня калегіі Галоўнага архіўнага ўпраўлення Наркамасветы УССР.

Працы

Зноскі

  1. Заседание 14 марта 1907 года // Протоколы заседаний Таврической учёной архивной комиссии / ред. А. И. Маркевич. — Известия Таврической учёной архивной комиссии. — Симферополь, 1907. — С. 115.
  2. Плема С. А. С преподавательской кафедры — в революцию <К 135-летию со дня рождения В. Е. Данилевича> // Донской временник. Год 2007-й. — Ростов н/Д, 2006. — С. 91—93.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Пахаваныя на Лук’янаўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Украіны
Катэгорыя·Гісторыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Археолагі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных