wd wp Пошук:

Васіль Сцяпанавіч Макарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макарэвіч. Васіль Сцяпанавіч Макарэвіч (15 ліпеня 1939, в. Купленка, Крупскі раён, Мінская вобласць15 мая 2017[1]) — беларускі паэт, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1957 г., пасля заканчэння сярэдняй школы, працаваў на лесараспрацоўках на Поўначы, з 1958 г. — у калгасе «Ухвала» Крупскага раёна. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964) чатыры гады працаваў у газеце «Чырвоная змена». У 1979-2003 гг. — спецкарэспандэнт Беларускага радыё.

Творчасць

Аўтар зборнікаў паэзіі «Вогненная камета» (1963), «Мерыдыяны і паралелі» (1966), вершаванай казкі «Лясныя вандраванні» (1967), «Ліставей» (паэма і вершы, 1971), «Вечнае дрэва» (вершы і паэма, 1974), празаічнай кніг аповедаў «Палын і медуніца» (1976), «Радоўка» (вершы і паэма, 1977), нарысаў «Зямное сузор’е» (1980), «Старт у будучыню» (1982), «Праталіна» (1983), зборнікаў «Відушчы посах» (вершы, паэма, 1987), «Сумежжа» (вершы, паэмы, 1989), «Везувій» (1993), «Квадратура круга» (2000), кнігі вершаў, паэм і артыкулаў «Пяро і бліскавіца» (2001), зборнік сатыры і гумару «Даміно» (2005), кнігі выбранага «Неба ў руках» (2012).

Прызнанне

Зноскі

  1. Памяці Макарэвіча Васіля Сцяпанавіча(нявызн.). oo-spb.by (16 мая 2017).
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 15 мая
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупскім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня