wd wp Пошук:

Васіль Паўлавіч Юбкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юбкін. Васіль Паўлавіч Ю́бкін (1 студзеня 1920 — 3 лютага 1968) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танка, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1945). Кандыдат гістарычных навук (1962).

Біяграфія

В. П. Юбкін нарадзіўся ў сяле Апалонаўка Екацярынаслаўскай губерні (зараз у Саланянскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны). Вучыўся ў Днепрапятроўскім універсітэце. У Чырвонай Арміі з 1939 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёва-Заходнім і 1-м Беларускім франтах. Удзельнік баявых дзеянняў у раёне Луцка, Роўна, Жытоміра, абароны Кіева і Днепрапятроўска, баях за Варашылаўград і Палтаву. У 1944 годзе скончыў Чырчыкскае (Харкаўскае[1]) танкавае вучылішча.

Камандзір танка 17-й гвардзейскай танкавай брыгады (1-ы гвардзейскі танкавы корпус, 65-я армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі малодшы лейтэнант В. П. Юбкін вызначыўся ў пачатку верасня 1944 г. ў баях на тэрыторыі Польшчы. Экіпаж танка пад камандаваннем В. Юбкіна ў жосткіх баях на подступах да Варшавы неаднаразова адбіваў контраатакі, знішчыў 7 гармат і некалькі дзотаў праціўніка, забяспечыўшы паспяховае наступленне батальёна.

Пасля звальнення з арміі ў 1947 годзе В. П. Юбкін прадоўжыў вучобу ва ўніверсітэце і скончыў яго з адзнакай у 1951 годзе. Пасля навучання на курсах выкладчыкаў грамадскіх навук пры ЦК КПСС працаваў выкладчыкам у Днепрапятроўскім універсітэце (з 1965 г. — дацэнт). У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Памёр В. П. Юбкін 2 лютага 1968 г. Пахаваны на Алеі Герояў Запарожскіх могілак у Днепрапятроўску.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Васіль Паўлавіч Юбкін на сайце «Героі краіны»
  2. Преодолевая дистанции(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Екацярынаслаўскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Дніпроўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Днепрапятроўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»