wd wp Пошук:

Васіль Паўлавіч Аксёнаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аксёнаў.

Васі́ль Па́ўлавіч Аксё́наў (20 жніўня 1932, Казань, СССР — 6 ліпеня 2009, Масква, Расія) — савецкі, амерыканскі і расійскі пісьменнік, сцэнарыст, кінадраматург. Адзін з лідараў апавядальнай савецкай прозы 60-х гадоў ХХ стагоддзя, дзе выкарыстоўваецца гарадскі моладзевы слэнг. Належаў да пакалення шасцідзесятнікаў.

З’яўляўся членам ПЭН-клуба і Амерыканскай аўтарскай лігі.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 жніўня 1932 года ў Казані у сям’і Паўла Васільевіча Аксёнава (1899—1991) і Яўгеніі Саламонаўны Гінзбург (1904—1977). Быў трэцім, малодшым дзіцем у сям’і (і адзіным агульным дзіцем бацькоў). Бацька, Павел Аксёнаў, быў старшынёй Казанскага гарсавета і членам бюро Татарскага абкама КПСС. Маці, Яўгенія Гінзбург, працавала выкладчыцай у Казанскім педагагічным інстытуце, затым — загадчыкам аддзела культуры газеты «Красная Татария». Пасля, прайшоўшы сталінскія лагеры, у часы выкрыцця культу асобы, Яўгенія Гінзбург стала аўтарам кнігі ўспамінаў «Круты маршрут» — адной з першых кніг-мемуараў пра эпоху сталінскіх рэпрэсій і лагераў, дзе распавяла пра васемнаццаць год, праведзеных у турме, калымскіх лагерах і высылцы.

У 1937 годзе, калі Васілю не было яшчэ і пяці гадоў, абодва бацькі (спачатку маці, а затым неўзабаве — і бацька) былі арыштаваныя і асуджаныя на 10 гадоў турмы і лагераў.

У 1978 годзе В. Аксёнаў сумесна з Андрэем Бітавым, Віктарам Ерафеевым, Фазілем Іскандэрам, Яўгенам Паповым і Бэлай Ахмадулінай стаў арганізатарам і сааўтарам бесцэнзурнага альманаха «Метрополь», так і не выдадзенага ў савецкім падцэнзурным друку. Альманах быў выдадзены ў ЗША. Усе ўдзельнікі альманаха падвергліся «прапрацоўцы». У знак пратэсту супраць выключэння Папова і Ерафеева з Саюза пісьменнікаў СССР, якое адбылося пасля гэтага ў снежні 1979 года, Аксёнаў, а таксама Іна Ліснянская і Сямён Ліпкін, заявілі пра свой выхад з Саюза пісьменнікаў СССР. Гісторыя альманаха выкладзена ў рамане з ключом «Скажы „кішміш“».

Памёр 6 ліпеня 2009 года ў Маскве пасля працяглай цяжкай хваробы. Пахаваны 9 ліпеня 2009 году на Ваганькаўскіх могілках у Маскве (участак 25).

Узнагароды і званні

Цікавыя факты

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Аксёнов Василий Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Аксёнов Василий Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 192. — ISBN 978-2-221-06888-5
  5. https://web.archive.org/web/20090713010550/http://www.cbc.ca:80/arts/books/story/2009/07/07/vasily-aksyonov.html
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118644203 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Пісьменнікі-ўрачы
Нарадзіліся ў Казані
Ганаровыя члены РАМ
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага медыцынскага ўніверсітэта
Памерлі ў Маскве
Пісьменнікі ЗША
Прымусова пазбаўленыя савецкага грамадзянства
Шасцідзясятнікі
Нарадзіліся 20 жніўня
Пісьменнікі-фантасты Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі ў 2009 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Цэнзура ў СССР
Нарадзіліся ў 1932 годзе
Памерлі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў
Асобы
Шматмоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Члены ПЭН-клуба
Пісьменнікі СССР
Памерлі 6 ліпеня
Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Пісьменнікі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных