wd wp Пошук:

Васіль Міхайлавіч Марковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марковіч. Васіль Міхайлавіч Марковіч (нар. 13 кастрычніка 1955, Кажан-Гарадок, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Валодае нямецкай і чэшскім мовамі.

1981—1991 гг. — Праца ў Гандлёва-прамысловай палаце БССР.

1991—1992 гг. — Трэці сакратар Пасольства СССР, Расійскай Федэрацыі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

1992 г. (ліпень — снежань) — трэці сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

1992—1995 гг. — Другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

1995—1998 гг. — Першы сакратар, намеснік начальніка Консульскага Упраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

1998—2002 гг. — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы ў г. Даўгаўпілс.

2002 г. (чэрвень — лістапад) — начальнік аддзела Упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2002—2006 гг. — Начальнік Службы Дзяржаўнага Пратакола Міністэрства Рэспублікі Беларусь.

2006—2010 гг. — Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы.

У 2010—2015 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы[1][2].

У 2018[3]—2020 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. У час прэзідэнцкіх выбараў беларускае пасольства не стала хаваць, што на ўчастку ў Рызе перамагла Святлана Ціханоўская. Васіль Марковіч быў звольнены з пасады пасла і пазбаўлены дыпламатычнага рангу загадам Аляксандра Лукашэнкі 16 верасня 2020 года з фармулёўкай «за неналежнае выкананне службовых абавязкаў»[4].

Жанаты, мае дачку і сына.[5]

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 2010 г. № 462 «О назначении В. М. Марковича» (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 25 июня 2015 г. № 462 «Об освобождении от должности»(недаступная спасылка)
  3. Лукашенко назначил послов Беларуси в Латвии, Финляндии, Дании и Кот-д’Ивуаре(руск.)  (недаступная спасылка). naviny.by (18 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2018. Праверана 28 верасня 2020.
  4. Латушко и Лещеня лишены дипломатического ранга(руск.) . Onliner.by (16 верасня 2020). Праверана 28 верасня 2020.
  5. https://web.archive.org/web/20161018120231/https://czech.mfa.gov.by/ru/embassy/history/
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Консулы Беларусі ў Латвіі
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне