wd wp Пошук:

Васіль Лукіч Сідаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сідаровіч. Васі́ль Лукі́ч Сідаро́віч (1905, в. Сівіца, цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь — 1937, Чалябінск, НКУС) — беларускі мастак і графік.

Біяграфія

Удзельнік камуністычнага падполля Заходняй Беларусі. У 1926—1927 гадах скончыў Віленскую беларускую гімназію, наведваў мастацкую студыю Язэпа Драздовіча. Друкаваўся ў гімназійных перыядычных выданнях «Золак», «Покліч», супрацоўнічаў з гумарыстычна-сатырычным часопісам «Маланка». З пачатку 1930-х эміграваў, як і іншыя заходнебеларускія мастакі, сябры па студыі Мікалай Васілеўскі, Рыгор Семашкевіч, у СССР. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Нейкі час працаваў сцэнографам у тэатры Чалябінску, дзе быў рэпрэсаваны як эмігрант і выхадзец з заходнебеларускіх земляў.

Творчасць

Серыі графічных аркушаў Васіля Сідаровіча апублікаваныя ў Вільні ў 1920-я («Хоць гультаём мяне завуць, а з працы ўсе маёй жывуць», «Што Рыгор у свеце бачыў», «Беларусь, ты прабуджайся, ашукаць сябе не дайся», «I на зямлі і пад зямлёй „апякун“ усё за табой» і іншыя), адлюстравалі праблемы і рэаліі палітычнага жыцця Заходняй Беларусі часу знаходжання яе пад польскай уладай. Пейзажы «Ручай», «Вясна», «Стагі за ваколіцай» (захаваліся ў прыватнай калекцыі) сведчаць аб добрым адчуванні мастаком асаблівасцей беларускага ландшафту, яго каларыту і настраёвасці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Чалябінску
Катэгорыя·Постаці беларускага мастацтва