У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпук. Васіль Васільевіч Карпук — доктар біялагічных навук, прафесар кафедры батанікі біялагічнага факультэта БДУ.
Выпускнік кафедры батанікі БДУ 1977 г.
Да 2001 году навуковы супрацоўнік лабараторыі фізіялогіі хворай расліны Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В. Ф. Купрэвіча НАНБ. Пасля аспірантуры Галоўнага батанічнага саду АН СССР (Масква, 1986 г.) абараніў дысертацыю кандыдата біялагічных навук «Цитафізіялагічныя асаблівасці ўзаемаадносін расліны-гаспадара і патагена пры паразе жыта і пшаніцы сцябловай іржой».
2000 г. абараніў дысертацыю доктара біялагічных навук «Структурная арганізацыя патагенезу травы, выкліканага грыбной інфекцыяй».
З 2001 па 2006 гг. — дацэнт кафедры фармацыі БДУ.
Васіль Васільевіч Карпук чытае студэнтам курс «Фармакагнозія».
Праводзіць лабараторныя і практычныя заняткі па курсе «Фармакагнозія» (для студэнтаў 2 курса дзённага І завочнага аддзяленняў) і летнюю заолага-батанічную практыку (вышэйшыя расліны; водарасці, грыбы, лішайнікі) — для студэнтаў 1 курса.
Карпук В. В. Фармакогнозия: Учеб. пособие. — Минск: БГУ, 2011. — 340 с.
Карпук В. В., Сидорова С. Г. Растениеводство: Учеб. пособие. — Мн.: БГУ. 2011. — 352 с.