У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчарбіна. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васіль Шчарбіна. Васіль Васілевіч Шчарбіна (27 сакавіка 1914, станцыя Нікітаўка (цяперу межах г. Горліўка), Данецкая вобласць — 24 верасня 1942) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
У Чырвонай Арміі з 1934 года. Скончыў Адэскае пяхотнае вучылішча (1938). У пачатку Вялікай Айчыннай вайны камандзір дыверсійнай групы, накіраванай са спецыяльным заданнем у раён г. Лепеля. 3 сакавіка 1942 года камандзір разведвальна-дыверсійнага атрада, які дзейнічаў у раёне Полацк — Маладзечна — Мінск. Маёр В. В. Шчарбіна загінуў 24 верасня 1942 года. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20 студзеня 1943 года. Пахаваны ў Валожыне на плошчы Свабоды.
У 1972 годзе у г. Валожын каля будынка сярэдняй школы № 1 устаноўлены паплечны бюст Героя Савецкага Саюза В. В. Шчарбіны[1].