У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаркасаў.
Васіль Аляксеевіч Чаркасаў (19 ліпеня 1908, Варонеж — 7 ліпеня 1978) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вілейскай вобласці.
З 1926 года рабочы. Член КПСС з 1928. З 1929 года — на службе ў Чырвонай Арміі. У партызанах з 1941 года: з 28 чэрвеня камандзір групы, памошнік камандзіра, з з чэрвеня 1942 года камандзір атрада, у снежні 1943 — ліпені 1944 гадоў камандаваў партызанскай брыгадай імя С. М. Будзённага. З 1944 года на савецкай і партыйнай рабоце, з 1962 у ДТСААФ. У 1954 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ.
Яго імем названы завулак у горадзе Ашмяны.