wd wp Пошук:

Васіль Аляксеевіч Варонін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варонін. Васіль Аляксеевіч Варонін‎ (нар. 6 снежня 1971, в. Дзёрнавічы, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык-медыевіст. Кандыдат гістарычных навук (2000), дацэнт (2005).

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1994), аспірантуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» (1998). У 1998—2000 працаваў старшым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2000 — на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт (з 2005).

Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Васіль Варонін разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[1].

Навуковая дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі эпохі Вялікага Княства Літоўскага (13-16 стст.). Займаецца археаграфічнай дзейнасцю.

Бібліяграфія

  1. Яшчэ адзін навуковец заявіў пра сыход з Інстытуту гісторыі на знак салідарнасьці з калегамі. 2 снежня 2020
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ