wd wp Пошук:

Васіль Адрэеевіч Звераў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Звераў. Васіль Адрэеевіч Звераў (20 ліпеня 1923, в. Вялікае Кутунава, Скопiнскі раён, Разанская вобласць — 13 кастрычніка 1971, Баранавічы[1]) — Герой Савецкага Саюза, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1941 года, на фронце з 1942 года. Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, Германіі, фарсіраваў 36 рэк. Вясной 1945 года пераплыў раку Одэр, захапіў катар ворага і пераправіў на ім савецкіх дэсантнікаў на варожы бераг.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 29 чэрвеня 1945 года. Пасля вайны жыў у горадзе Баранавiчы, працаваў на мясакамбiнаце. З 1947 года па 1951 год быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

На могілках у 1972 годзе на магіле ўстаноўлены помнік — мармуровая прамавугольная чорнага колеру пліта з фотаздымкам, выявай зоркі, лаўравай галінкі і надпісам: «Герой Савецкага Саюза Звераў Васілій Андрэевіч. 20.07.1923-13.10.1971 г.»[2].

Зноскі

  1. Зверев, Василий Андреевич
  2. Воiнскія пахаванні ў г. Баранавічы. Праект «Нк» да Дня Перамогі Архівавана 26 сакавіка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Разанскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баранавічах
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Разанскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Скопінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў Баранавічах