wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Паўлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлаў. Васіль Іванавіч Паўлаў (1852 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1852 годзе. У 1867 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, з якога выпушчаны ў 1874 годзе архітэктарскім памочнікам з правам на чын XII класа і прызначаны на пасаду валагодскага малодшага інжынера, у тым жа годзе выйшаў у адстаўку[1]. У 1876 годзе прызначаны сувалкскім павятовым інжынерам і архітэктарам. У 1879 годзе вытрымаў экзамен на званне грамадзянскага інжынера і потым займаў пасады: астроўскага, Ломжынскай губерні, інжынера і архітэктара (1881), малодшага інжынера Мінскай губерні (1883), таксама — Варонежскай губерні (1884) і падольскага губернскага архітэктара (1886)[1]. З 1891 года быў губернскім інжынерам аддзялення па будаўнічай і дарожнай часткам пры енісейскім губернскім савеце[1].

З 1900 года і прынамсі да 1903 года на пасадзе гродзенскага губернскага інжынера.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 259
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Варонежа
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Гродзенскія губернскія інжынеры
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Гродна