wd wp Пошук:

Кабінагорскі сельсавет

Кабінаго́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — горад Слаўгарад (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 6 лютага 1996 года ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. 17 ліпеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменкаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Агеева, Благадаць, Васход, Дубна, Казакоўка, Крамянка, Новая Каменка, Старая Каменка і Сычын)[1]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Васькавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гайшын, Рудня, Чачораўка і Ясяновіца)[2]. 13 чэрвеня 2014 года скасавана вёска Казакоўка[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 744 чалавекі[4], з іх 94,8 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5].
Станам на 2011 года ў сельсавеце 495 двароў, 1130 жыхароў[6].

Зноскі

  1. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-11 Об изменении административно-территориального устройства Славгородского района
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Решение Славгородского районного Совета депутатов от 13 июня 2014 г. № 2-6 Об упразднении сельского населенного пункта Славгородского района Архівавана 20 верасня 2021.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кабінагорскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1996 годзе