Васкакве́тнік вялікі[3] (Cerinthe major) — від кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Тыпавы від роду Васкакветнік (Cerinthe).
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 65 см. Сцёблы прамастойныя, мясістыя, голыя. Лісце чаргаванае, простае. Кветкі паніклыя, ярка-жоўтыя, з цёмна-чырвонай або пурпуровай аблямоўкай каля асновы.