wd wp Пошук:

Валянцін Уладзіміравіч Мураўёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мураўёў.

Валянцін Уладзіміравіч Мураўёў (нар. 28 студзеня 1938, в. Мішнева, Новасакольніцкі раён, Пскоўская вобласць, Расія) — беларускі радыёфізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1988).

Біяграфія

Скончыў Ленінградскае вышэйшае інжынерна-марское вучылішча імя адмірала С. В. Макарава (1960).

З 1965 года старшы выкладчык, у 1966—1975 гадах дацэнт, у 1975—1979 гадах дэкан канструктарска-тэхналагічнага факультэта, з 1979 года прарэктар па навуковай рабоце, адначасова загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (1998), медалём.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне генерацыі і ўзмацнення электрамагнітных ваганняў звышвысокіх і надзвычай высокіх частот. Даследаваў механізм узаемадзеяння зараджаных часціц у паўправадніковых прыборах з электрамагнітнымі палямі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы працы «кароткіх» дыёдаў Ганна. Прапанаваў новы спосаб павышэння стабільнасці частаты. Распрацаваў агульны метад разліку, які дазваляе з адзіных пазіцый аналізаваць і разлічваць аўтагенератары, сінхранізаваныя генератары і ўзмацняльнікі на паўправадніковых прыборах з улікам канкрэтнага спосабу рэалізацыі ЗВЧ сістэмы і параметраў актыўнага элемента. Вынікі навуковых даследаванняў дазволілі распрацаваць і ўкараніць параметрычны шэраг генератараў і ўзмацняльнікаў, якія працуюць у дыяпазоне ад 4 да 100 ГГц.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т.л. 35 аўтарскіх пасведчанняў і 13 патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. МУРАЎЁЎ Валянцін Уладзіміравіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Радыёфізікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Дзяржаўнай марской акадэміі імя адмірала С. В. Макарава
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Дэканы факультэта камп’ютарнага праектавання БДУІР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў