wd wp Пошук:

Валянцін Іванавіч Варэннікаў

Валянці́н Іва́навіч Варэ́ннікаў (15 снежня 1923, Краснадар — 6 мая 2009, Масква) — савецкі военачальнік, расійскі палітычны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 снежня 1923 года ў Краснадары. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 па 1945 год. Быў тройчы паранены. Ваяваў у Сталінградзе, на Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 1-ым Беларускім франтах, фарсіраваў Дняпро і Днестр, ваяваў на Вісле, удзельнічаў у наступленні савецкіх войскаў ад Балтыкі да Карпат, прымаў удзел у штурме Берліна. Вайну скончыў у званні капітана, быў узнагароджаны чатырма баявымі ордэнамі.

Удзельнічаў у Парадзе Перамогі, ваенных падзеях у Анголе, Сірыі, Эфіопіі і Афганістане. Галоўны арганізатар прац воінскіх часцей па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

З 1962 па 1966 год быў камандзірам дывізіі Ленінградскай ваеннай акругі, з 1967 па 1969 — камандзірам корпуса гэтай акругі. У 1969—1971 — камандуючы 3-й арміяй Савецкай групы войскаў у Германіі. У 1971—1973 гадах — першы намеснік камандуючага штабам Савецкай групы войскаў у Германіі. У 1973—1979 гадах — камандуючы войскамі Чырванасцяжнай Прыкарпацкай ваеннай акругі. У 1978 годзе прысвоена званне генерала арміі. У 1979—1984 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення, першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР заставаўся да 1989 года. У 1984—1989 гадах — начальнік Групы ўпраўлення Міністэрства абароны СССР у Афганістане. У 1989—1991 гадах — галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі — намеснік міністра абароны СССР, член Савета абароны СССР.

В. І. Варэннікаў у жніўні 1994 года пасля вынясення апраўдальнага прысуду

У жніўні 1991 года падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу падпісаў яго зварот «Слова да народа». У 1994 годзе адзіны з абвінавачваных па справе ДКНС адмовіўся прыняць амністыю, стаў перад судом і быў апраўданы. Генпракуратура апратэставала рашэнне суда. Прэзідыум Вярхоўнага суду Расіі правёў перасуд і пакінуў ў сіле апраўдальны прысуд. У 1995 годзе абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. Са студзеня 1996 па 1999 год працаваў старшынёй камітэта Дзяржаўнай Думы па справах ветэранаў. 7 снежня 2003 года абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі па спісе блока «Радзіма» (трэці нумар федэральнага спісу). Быў намеснікам старшыні Камітэта па справах ветэранаў, сустаршынём фракцыі «Радзіма».

Узнагароды

За аперацыю Магістраль, распрацаваную і паспяхова праведзеную сумесна з камандуючым 40-й арміяй у Афганістане Барысам Громавым, быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам «За ваенныя заслугі», дзвюма ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Кутузава I ступені, трыма — Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, трыццаццю медалямі СССР, а таксама больш за дваццаццю замежнымі ордэнамі і медалямі.

Зноскі

  1. Варенников Валентин Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Valentin Ivanovich Varennikov // TracesOfWar
  3. Варенников Валентин Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://news.mail.ru/society/2567325

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (57):
Нарадзіліся ў Краснадары
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
Памерлі ў Маскве
Кавалеры ордэна Саурскай рэвалюцыі
Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Памерлі 6 мая
Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Палітыкі Расіі
Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Нарадзіліся 15 снежня
Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Памерлі ў 2009 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Кавалеры ордэна Леніна
Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Нарадзіліся ў 1923 годзе
Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Кавалеры ордэна Нацыянальнага сцяга КНДР
Узнагароджаныя медалём ГДР «Братэрства па зброі»
Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі»
Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Ваенныя дзеячы СССР
Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Асобы
Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Героі Савецкага Саюза
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Кавалеры ордэна Народнай Рэспублікі Балгарыя 1 ступені
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга (Афганістан)
Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя нагрудным знакам «Воіну-інтэрнацыяналісту»
Узнагароджаныя медалём Жукава
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»