wd wp Пошук:

Вальтэр Ботэ

Вальтэр Вільгельм Георг Ботэ (ням.: Walther Wilhelm Georg Bothe; 8 студзеня 1891, Араніенбург — 8 лютага 1957, Гайдэльберг) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1954). Унёс значны ўклад у ядзерную фізіку.

Навуковыя працы

Метад супадзенняў і касмічнае выпраменьванне

Менавіта Вальтэр Ботэ сумесна са сваім супрацоўнікам Вернерам Кольхёрстэрам даказалі пры дапамозе метаду супадзенняў існаванне пранікальнага касмічнага выпраменьвання, якое было адкрыта ў 1912 г. у эксперыментах Віктара Геса на паветраным шары.

У 1929 г. Ботэ і Кольхёрстэр распрацавалі адмысловы метад, пры якім паказанні двух паасобных лічыльнікаў Гейгера рэгістраваліся толькі тады, калі яны адбываліся ў пэўнай часовай паслядоўнасці. Такі падлік супадзенняў дазволіў прасачыць шлях часціцы праз лічыльнікі.

Адкрыццё нейтрона

Ботэ і яго студэнт Герберт Бекер былі першымі, хто займаўся адкрыццём нейтрона. У 1930 г. яны апісалі незвычайны тып «гама-прамянёў», які ўзнікаў пры апраменьванні берылію альфа-часціцамі, якія ўзнікаюць пры распадзе палонію. Гэты эксперымент яны праводзілі з мэтай праверкі тэорыі Эрнеста Рэзерфорда і, каб высветліць, ці выпраменьваюцца пры гэтым высокаэнергетычныя часціцы.

Ботэ займаўся фундаментальнымі ўласцівасцямі структуры атама. Па прычыне, што ён практычна не цікавіўся медыцынскімі даследаваннямі, то прапанову аб працы ў Гайдэльбергу варта разглядаць, як спробу ўтрымаць ад эміграцыі вядучага нямецкага фізіка-эксперыментатара. У 30-х гадах ён разам з супрацоўнікамі быў адным з першых навукоўцаў, якія назіралі эфект «ядзернага фотаэфекту» (узаемадзеянне атамнага ядра з фатонамі), правялі ядзерна-спектраскапічныя даследаванні і вырабілі штучныя ізатопы.

Узнагароды

«За метад супадзенняў для выяўлення касмічных прамянёў і зробленыя ў сувязі з гэтым адкрыцці». Па прычыне дрэннага здароўя Ботэ быў не ў стане паехаць у Стакгольм. Па жаданні Ботэ прэмію атрымала яго дачка Алена Рыдэль. У 1956 г. Ботэ стаў ганаровым доктарам Гісэнскага ўніверсітэта. У 1993 г. вуліца Эрнста Тэльмана была перайменавана ў вуліцу Вальтэра Ботэ. Ботэ быў членам саксонскай акадэміі навук у Лейпцыгу.

Зноскі

  1. 1 2 Walther Bothe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Walther Bothe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Боте Вальтер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Боте Вальтер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Араніенбургу
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук ГДР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Выпускнікі Гісенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гісенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Гайдэльбергу
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных