wd wp Пошук:

Валерый Мікалаевіч Гурын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурын. Валерый Мікалаевіч Гурын (30 студзеня 1938, Віцебск — 1 верасня 2007) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (2001), доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961). У 1966—1984 гадах асістэнт, дацэнт, загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, у 1984—2005 гадах дырэктар Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1991—2003 гадах загадчык кафедры, з 2003 года прафесар Белдзяржуніверсітэта.

У 1995—2002 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення медыка-біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2001 года галоўны рэдактар часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». «Серыя медыка-біялагічных навук» (з 2004 года — «Навіны медыка-біялагічных навук»).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па праблемах тэрмарэгуляцыі і сістэмнай рэгуляцыі метабалічных працэсаў. Ім распрацавана канцэпцыя інтэгратыўнасці ролі холінергэтычных нейронаў мозгу, развіваецца ўяўленне аб растармажэнні як прынцыпе працы нервовых цэнтраў. Вывучана роля вегетатыўнай нервовай сістэмы і нейрамедыаторных сістэм мозгу ў рэгуляцыі ліпіднага абмену пры стрэсе. Праведзены даследаванні ролі протэіназ мозгу ў рэгуляцыі працэсаў цеплаабмену і механізмаў узаемадзеяння сістэм тэрмарэгуляцыі і імунітэту, распрацаваны новыя прынцыпы і метады размежавання рэчываў антаганістычнага дзеянні сярод нейратропных сродкаў і новыя спосабы выклікання гіпертэрміі. Пад яго кіраўніцтвам праводзяцца даследаванні, накіраваныя на вывучэнне магчымасці карэкцыі змяненняў, выкліканых у арганізме дзеяннем фактараў прамысловых экасістэм, з выкарыстаннем імунамадулятараў і рэгуляторных пептыдаў.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій.

Асноўныя працы

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. ГУРЫН Валерый Мікалаевіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Замежныя члены РАМН
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіялогіі НАНБ
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Фізіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску