wd wp Пошук:

Валерый Леанідавіч Тарасенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарасенка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Валерый Тарасенка (нар. 1 верасня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай школы «Змена», пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2001 года выступаў за дубль барысаўчан, а ў сезоне 2002 стаў прыцягвацца да асновы. 8 лістапада 2002 года стаў героем «залатога» матча паміж БАТЭ і гродзенскім «Нёманам» за тытул чэмпіёна Беларусі, калі ў дадатковы час забіў вырашальны мяч, тым самым прынёс БАТЭ чэмпіёнства.

Пасля сезона 2004 пакінуў барысаўскую каманду. З 2005 па 2011 гады выступаў за розныя клубы беларускай Вышэйшай лігі, пры гэтым нідзе не затрымліваўся больш чым на год. У 2008 годзе гуляў за «Табол», з якім стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана.

Улетку 2011 года трапіў у склад першалігавай «Гарадзеі», за якую гуляў на працягу некалькіх сезонаў. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў клуб[2].

У лютым 2015 апынуўся ў мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку 2015 падпісаў кантракт[3]. Заняў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы і стаў адным з лідараў мазырскага клуба. Па заканчэнні сезона, у лістападзе 2015 года, прыняў рашэнне завяршыць кар’еру[4].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі да 21 года. На моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004 прыняў удзел у двух матчах.

Трэнерская кар’ера

У лютым 2016 года стала вядома аб пераходзе Тарасенкі на трэнерскую працу ў юнацкую каманду БАТЭ[5], дзе працаваў на працягу трох гадоў.

У 2016 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «трэнер па футболе».

У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды БАТЭ[6]. Пакінуў БАТЭ ў снежні 2019 года[7].

У студзені 2020 года стаў памочнікам Аляксея Багі ў вільнюскім «Жальгірысе»[8]. Разам з Багам пакінуў клуб у снежні 2020 года. Са студзеня па май 2021 года дапамагаў Багу ў казахстанскім «Актабэ». У верасні 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Багі ў салігорскім «Шахцёры»[9]. Пакінуў клуб разам з Багам у снежні 2021 года[10].

Дасягненні

Зноскі

  1. Valeri Tarasenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Александр Марченко: «Сащеко и Тарасенко покинули «Городею», Чалей, скорее всего, закончит карьеру»
  3. Контракты со “Славией” подписали 12 футболистов
  4. Тарасенко принял решение о завершении карьеры
  5. Беганский, Тарасенко и Шмигеро будут работать в детско-юношеской школе БАТЭ
  6. Валерий Тарасенко пополнит тренерский штаб главной команды БАТЭ
  7. Молош и Тарасенко покинули БАТЭ
  8. Официально: Алексей Бага - главный тренер вильнюсского “Жальгириса”
  9. “Шахтер” объявил о назначении Алексея Баги на пост главного тренера
  10. Алексей Бага покинет пост главного тренера «Шахтера»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Табол Кастанай
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных