wd wp Пошук:

Вакзал Франца-Іосіфа

Вакзал і будынак банка

Вакзал Франца-Іосіфа (Вена) (ням.: Wien Franz-Josefs-Bahnhof) — адзін з пяці чыгуначных вакзалаў Вены, канцавая станцыя чыгункі Франца-Іосіфа. Названы па імі аўстрыйскага імператара Франца-Іосіфа. Дзейнічае з 1872 года, сучасны будынак пабудаваны ў 1978 годзе. Знаходзіцца ў 9-м раёне горада (Альзергрунд). Адзіны з вакзалаў Вены, побач з якім няма станцыі метро. Найбліжэйшая станцыя метро — Friedensbrucke — размешчана ў 300 метрах на ўсход.

Выкарыстоўваецца амаль выключна для абслугоўвання прыгараднага руху — цягнікі ў Тулін, Крэмс і Санкт-Пёльтэн (прыгарадная лінія S40). Акрамя таго, некалькі разоў у дзень рэгіянальныя цягнікі ў Гмюнд і Чэcке-Веленіцэ.

Найбольшая колькасць наведвальнікаў назіраецца ў выхадныя, што звязана з тым, што размешчаны ў будынку вакзала супермаркет не зачыняецца па нядзелях і ўвечар па суботах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вакзалы Вены
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96