wd wp Пошук:

Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часцей на Румынскім фронце

Беларуская Вайсковая Камісія па арганізацыі Беларускіх вайсковых часцей на Румынскім фронце — орган стварэння беларускіх вайсковых частак у складзе войска Расійскай дзяржавы. Створаны 9 студзеня 1918 года загадам № 1332 Памочніка Аўгусьцейшага Галоўнакамандуючага арміямі Румынскага фронту генералам ад інфантэрыі Шчарбачовым.

Дзейнічала на тэрыторыі Каралеўства Румынія і Малдаўскай Рэспублікі. Падпарадкоўвалася Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе ў Менску і інтарнацыянальнай «Нацыянальна-тэрытарыяльнай дэмакратычнай арганізацыі фронту» з прадстаўнікоў-камісараў УНР, Арменіі, Малдовы, Польшчы, ад мусульман, Летувы, Эстоніі, ад казакаў, Грузіі, ад сібірыкоў. Беларусь прадстаўляў Павел Данатавіч Манцэвіч.

Вынікі працы

2 лютага 1918 году загадам № 1436 з 4-га Армейскага корпуса пачалося фармаванне Беларускай дывізіі на тэрыторыі Малдаўскай Рэспублікі і Румыніі. Дывізію планавалі перакінуць у лютым 1918 года ў Менск на дапамогу Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе дзеля барацьбы з польскімі баявікамі з мэтай распаўсюджання беларускай улады на ўвесь горад. Але не атрымалася. Дывізія была інтэрнаваная Каралеўствам Румынія.

Супрацоўнікі

Глядзі таксама

Беларускае войска

Літаратура

Глядзі таксама

Вайсковая камісія ВКЛ

Беларуская вайсковая камісія пры польскім генштабе

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1918 годзе
Катэгорыя·Студзень 1918 года
Катэгорыя·Ваенная гісторыя Беларусі
Катэгорыя·Цэнтральная беларуская вайсковая рада
Катэгорыя·Вайсковыя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·1918 год у Малдове
Катэгорыя·Беларуская Народная Рэспубліка
Катэгорыя·Узброеныя сілы ў Першай сусветнай вайне паводле краін