wd wp Пошук:

Бамбаванне бамбасховішча Амірыя

Бамбаванне бамбасховішчы Амірыя — авіяцыйная атака падчас вайны ў Персідскім заліве, калі 13 лютага 1991 года самалётамі шматнацыянальных сіл у выніку прымянення двух кіраваных бомб было знішчана бамбасховішча ў сталіцы Ірака Багдадзе, размешчанае ў раёне Аль-Амір, у якім загінулі 408 грамадзянскіх асоб.

Бамбасховішча Амірыя было пабудавана ў Багдадзе яшчэ падчас ірана-іракскай вайны, яго памер складаў 5000 квадратных метраў.

13 лютага 1991 года ў 4:30 раніцы два самалёта F-117 скінулі на яго дзве кіраваныя бомбы. Першая бомба прабіла армаваны бетон таўшчынёй больш трох метраў. Праз 4 хвіліны ў бамбасховішча трапіла другая бомба, якая разбурыла цэнтр жыццезабеспячэння бамбасховішча. Людзі загінулі.

У цяперашні час на месцы прытулку размешчаны мемарыял.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Падзеі 13 лютага
Катэгорыя·Люты 1991 года
Катэгорыя·XX стагоддзе ў Багдадзе
Катэгорыя·Вайна ў Персідскім заліве