wd wp Пошук:

Ваеннае майстэрства

Схема практычнай рэалізацыі ваеннага майстэрства аб'яднаннямі ВС СССР, у перыяд Вялікай Айчыннай вайны — «Дзямянскі кацёл», замежныя ўмоўныя абазначэння.

Вае́ннае майстэ́рстватэорыя і практыка падрыхтоўкі і вядзення ваенных (баявых) дзеянняў на сушы, моры і ў калязямной прасторы, складовая частка ваеннай справы.

Тэорыя ваеннага майстэрства — складовая частка ваеннай навукі, даследуючая ў цесным узаемадзеянні з іншымі яе галінамі законы, формы і спосабы вядзення ўзброенай барацьбы ў стратэгічных, аператыўных і тактычных звёнах[1].

Гісторыя

У Расіі імперскага перыяду было прынята што Ваеннае майстэрства было адным з двух галоўных галін ваеннай навукі[2] (навуцы аб вайне) і ўключала ў сябе:

Склад

Ваеннае майстэрства ўключае ў сябе стратэгію, аператыўнае майстэрства і тактыку, цесна звязаныя паміж сабой. Асноўныя палажэнні ваеннага майстэрства выяўляюцца ў яго прынцыпах, якія з’яўляюцца агульнымі для ваенных (баявых) дзеянняў стратэгічных, аператыўных і тактычных маштабаў, паколькі ў іх знаходзяць выраз шляхі практычнага прымянення аб’ектыўных законаў вайны і ўзброеных сіл. Стан ваеннага майстэрства залежыць ад узроўню развіцця ваеннай справы ў дзяржаве, вытворчасці і сродкаў узброенай барацьбы, характару грамадскага ладу дзяржавы. На развіццё ваеннага майстэрства аказваюць уплыў гістарычныя і нацыянальныя асаблівасці, геаграфічныя ўмовы і эканоміка.

У англасаксонскай ваеннай справе паняцце аператыўнае майстэрства адсутнічае.

Стратэгія

Ваенная стратэгія — тэарэтычная і практычная навука аб вядзенні вайны, адна з абласцей ваеннага майстэрства, вышэйшая яго праява. Ахоплівае пытанні тэорыі падрыхтоўкі да вайны, яе планаванне і вядзенне, даследуе заканамернасці вайны.

Аператыўнае майстэрства

Аператыўнае майстэрства — тэарэтычная і практычная навука, састаўная частка ваеннага майстэрства, займае прамежкавае становішча паміж тактыкай і стратэгіяй. Вывучае метады падрыхтоўкі і вядзення сумесных і самастойных аперацый (баявых дзеянняў) буйнымі вайсковымі фармаваннямікарпусамі, аб’яднаннямі арміямі, франтамі, групамі франтоў.

Тактыка

Тактыка (стар.-грэч.: τακτικός «які адносіцца да пабудовы войскаў», ад τάξις «строй і размяшчэнне») — тэарэтычная і практычная навука, састаўная частка ваеннага майстэрства, якая ўключае практыку падрыхтоўкі і вядзення бою злучэннямі (брыгада, дывізія, корпус), часткамі (караблямі) і падраздзяленнямі розных відаў узброеных сіл, родаў войскаў (сіл) і спецыяльных войскаў на сушы, у паветры і на моры і ў космасе;

Гл. таксама

Зноскі

  1. Военная энциклопедия в восьми томах / Под ред. П. С. Грачёва. — М.: Воениздат, 1994. — Т. 2. — С. 150. — 554 с. — 10 тыс. экз. — ISBN 5-2030-0299-1.
  2. ЭСБЕ

Літаратура

Энцыклапедыі

Мемуары

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ваенная справа
Катэгорыя·Ваеннае майстэрства
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum