wd wp Пошук:

Вадзім Юсупавіч Абдрашытаў

Вадзім Юсупавіч Абдрашытаў (руск.: Вади́м Юсу́пович Абдраши́тов; нар. 19 студзеня 1945 года, Харкаў) — савецкі і расійскі кінарэжысёр і педагог. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1992).

Біяграфія

Нарадзіўся 19 студзеня 1945 г. у Харкаве ў сям’і вайскоўца. Жыве і працуе ў Маскве. Па нацыянальнасці татарын. У 1959—1961 гадах вучыўся ў Алма-ацінскім тэхнікуме чыгуначнага транспарту, у 1961—1964 гадах — у МФТІ, у 1967 годзе скончыў кафедру кібернетыкі хіміка-тэхналагічных працэсаў Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута ім. Дз. І. Мендзялеева. У 1967—1970 гадах працаваў на Маскоўскім заводзе электравакуумных прыбораў.

У 1970 годзе паступіў на рэжысёрскі факультэт УДІКа, у майстэрню М. І. Рома, пасля смерці якога працягнуў навучанне ў Л. А. Куліджанава. Першая студэнцкая праца Абдрашытава, нямы шасціхвілінны дакументальны эцюд «Рэпартаж з асфальту», атрымала высокую ацэнку Рома. У 1974 годзе ён зняў у якасці курсавой працы сатырычную камедыю «Спыніце Патапава!» па апавяданні Р. І. Горына. Па словах Вадзіма Абдрашытава, “пасля УДІКа мяне адразу ўзялі на «Масфільм» — нават дыплома не было, я абараніўся курсавой працай, фільмам «Спыніце Патапава! . Яго выпадкова ўбачыў Райзман і сказаў мне — хопіць вучыцца, час працаваць».

Юлій Райзман, які запрасіў маладога рэжысёра на працу на кінастудыю «Масфільм», быў кіраўніком творчага аб’яднання «Таварыш». Тут жа Абдрашытаў сустрэўся з Аляксандрам Міндадзэ, з якім пасля стварыў 11 фільмаў.

Работы Абдрашытава вылучае стрыманая, унутрана напружаная кінематаграфічная мова. У цэнтры прац рэжысёра заўсёды знаходзяцца вострыя маральныя праблемы.

Член СКР, у 1986—1990 гадах сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў СССР, сапраўдны член Расійскай Акадэміі кіно, член праўлення Гільдыі кінарэжысёраў Расіі, член журы прэміі «Трыуюмф», старшыня Праўлення кінастудыі «Арк-фільм» кінаканцэрна Масфільм, прафесар УДІКа, кіраўнік майстэрні кафедры рэжысуры мастацкага фільма УДІКа; старшыня журы V МКФ «Пасланне да чалавека» (1995), выкладчык ВКСР.

Зноскі

  1. Vadim Abdrashitov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. various authors Vadim Yusupovich Abdrashitov // Прабук
  3. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Выкладчыкі УДІКа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Народныя артысты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі ВКСР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Урада РФ
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных