wd wp Пошук:

Гродзенская ГЭС

Гродзенская ГЭС — буйнейшая гідраэлектрастанцыя Беларусі. Размешчана на рацэ Нёман каля в. Шчачынава, вышэй па цячэнні за горад Гродна. Уведзена ў строй у верасні 2012 г. Плошча вадасховішча каля 2,5 тыс. га. Магутнасць — 17 МВт, гадавая выпрацоўка электраэнергii — 84,4 млн кВт*г.[1][2]

Агульны кошт праекта 167,8 млн руб. у цэнах 1991 г.[3]. Тэрмін акупнасці — больш за 8 гадоў. Будаўніцтва пачалося ў маі 2008 г., генеральны падрадчык будаўніцтва ААТ «Гроднапрамбуд». У ліпені 2009 г. падпісаны кантракт з чэшскай кампаніяй «Мавел» на пастаўку поўнага камплекту гідратэхнічнага абсталявання для Гродзенскай ГЭС у 2010 г. (на суму 15 млн дол.[4]), у студзені 2010 г. РУП «Гроднаэнерга» і Чэшскі экспартны банк падпісалі крэдытную дамову ў рамках гэтае пастаўкі. На ГЭС усталяваныя 5 гідраагрэгатаў магутнасцю 3,4 МВт кожны.[2]. Абслугоўвае ГЭС 16 чалавек[5].

Зноскі

  1. Тэндар на закупку асноўнага…
  2. 1 2 «Гродноэнерго» и Чешский…
  3. Пастанаўленне СМ РБ № 915…
  4. Мінэнерга Беларусі плануе прыцягнуць…
  5. Гродзенская ГЭС дасягнула праектнай гадавой магутнасці датэрмінова.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Шчачынова
Катэгорыя·Эканоміка Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Электрастанцыі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нёман