wd wp Пошук:

Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дапкюнас. Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас (20 снежня 1940, Анадыр, Чукоцкая аўтаномная акруга) — беларускі тэатральны дзеяч і арганізатар тэатральнай справы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых, якая пад канец 1930-х гадоў на партыйны заклік прыехала на асваенне савецкай Поўначы. Пасля вайны сям’я вярнулася ў Мінск.

Скончыў тэхнічнае вучылішча ў Мінску (1960) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасцях «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (1964) і «рэжысёр драмы» (1967). Педагог Мінскага дома культуры прафтэхадукацыі (1961—1967), рэжысёр па народных тэатрах Беларускага рэспубліканскага дома народнай творчасці (1967—1970).

З 1970 па 1972 год працаваў другім і неўзабаве першым сакратаром Фрунзенскага раённага камітэта ЛКСМБ г. Мінску.

У 1972 годзе распачаў выкладчыцкую дзейнасць: спачатку ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Горкага, а з 1975 года — у Мінскім інстытуце культуры.

Пасля працы дырэктарам Беларускага тэатра юнага глядача (1978—1981) працягнуў выкладчыцкую дзейнасць у Мінскім інстытуце культуры на кафедры рэжысуры.

У 1983 годзе запрошаны на працу ў Міністэрства культуры Беларусі, дзе працаваў рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і ва ўпраўленні мастацтваў.

На працягу больш чым пяці гадоў (1996—2001) кіраваў аддзелам тэатраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

З 2001 па 2007 год працаваў вядучым рэдактарам Канцэртнага аркестра Беларусі.

Працоўную і творчую дзейнасць працягнуў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі і памочнікам мастацкага кіраўніка тэатра (2007—2009).

Член прэзідыуму Саюзу тэатральных дзеячаў Беларусі (СТД). У 1970-я гады — кіраўнік секцыі народных тэатраў СТД.

Творчы і даследчыцкі шлях

Ажыццявіў адну з першых у Савецкім Саюзе пастаноўкаў п’есы вядомага расійскага драматурга А. Вампілава («Развітанне ў чэрвені», Клайпедскі драматычны тэатр, 1966 год). У шматлікіх публікацыях у газетах «ЛіМ», «Культура», «Звязда», «Чырвоная змена», часопісе «Мастацтва» распрацоўваў праблемы ўзаемадзеяння і ўзаемасувязі прафесійнага і самадзейнага тэатра Беларусі. Удзельнічаў у пастаноўцы спектакляў у беларускіх драматычных і самадзейных тэатрах, шматлікіх масавых тэатралізаваных мерапрыемстваў. Здымаўся ў эпізадычных ролях у мастацкіх і тэлевізійных фільмах (сярод іх «Час-не-чакае» (1975), «Пагаварым, брат» (1978) і інш.[1]).

Прафесійныя адзнакі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Вадзім Дапкюнас // kino-teatr.ru

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Супрацоўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Анадыры
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Беларусі