wd wp Пошук:

Вадзім Андрэевіч Круталевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Круталевіч. Вадзім Андрэевіч Круталевіч (4 ліпеня 1922, Малое Хонава, Магілёўскага раёна — 9 красавіка 2006) — беларускі юрыст, гісторык, сацыёлаг. Доктар юрыдычных навук (1974), прафесар (1987).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР: старшы навуковы супрацоўнік (1954), загадчык сектара (1979), вядучы навуковы супрацоўнік (1989), галоўны навуковы супрацоўнік (1992).

У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (БДУ; «Правал контррэвалюцыйных планаў стварэння беларускай буржуазнай дзяржавы і ўтварэння БССР (Кастрычнік 1917 — лют. 1919 г.)»).

З 1996 года з’яўляўся членам Прававога кансультатыўнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

Займаўся даследаваннямі ў галіне тэорыі дзяржавы і права, гісторыі нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі, праблем нацыянальна-адраджэнскага руху, сістэматызацыі і кадыфікацыі заканадаўства і інш.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

З’яўляўся сааўтарам прац «Социальные изменения в современном селе» (1978), «Межхозяйственное кооперирование и социальные изменения в деревне» (1980), «На пути к правовому государству : совершенствование правовой сферы» (2004).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сацыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Юрысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе