wd wp Пошук:

Вадзім Анатольевіч Богуш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Богуш. Вадзім Анатольевіч Богуш (нар. 1975, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне электронікі і мікраэлектронікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2007), кандыдат тэхнічных навук (2000).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (кваліфікацыя «Інжынер радыётэхнічных сістэм», 1997).

Працаваў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце).

3 верасня 2010 года прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь[2]. Працаваў у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2018, першы намеснік міністра), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2018 года дацэнт кафедры аховы інфармацыі, загадчык кафедры метралогіі і стандартызацыі, з 24 мая 2018 года — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне праблем кіравання бяспекай; электрамагнітная і інфармацыйная бяспека ў тэхнічных сістэмах; распрацоўка тэарэтычных асноў і метадаў стварэння новых элементаў і матэрыялаў для электроннай тэхнікі (у т. л. мікра- і нанаэлектронікі); распрацоўка і прымяненне інфармацыйна-камунікацыйных сістэм, сэрвісаў у сістэмах кіравання, вучэбным працэсе і навуковай дзейнасці.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.bsuir.by/ru/rektorat/bogush-v-a
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 2010 года № 472 «О назначении В.А.Богуша»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Рэктары БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Намеснікі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь