wd wp Пошук:

Вагі

Гандлёвыя вагі маркі Bizerba

Ва́гі (ад ням.: Waage) — прылада для ўзважвання прадметаў, рэчываў або вызначэння масы цела. Вагі з місамі на каромысле называюцца шалямі, прылады для ручнога ўзважвання — кантар або бязмен.

Найстарэйшыя вагі, датаваныя V тысячагоддзем да нашай эры, знойдзеныя ў Месапатаміі[1].

Віды

Трактар на вагавым памосце

Класіфікацыя

Электронныя вагі для ўзважвання золата

Паводле прынцыпу вымярэння масы

Паводле спосабу ўсталявання

Паводле вымяральнага механізму

Шкальныя вагі для вымярэння масы чалавека

Паводле спосабу дасягнення раўнавагі

Паводле віду адліковай прылады

Сімвалізм

Рэлігійны

Вагі выкарыстоўваюцца ў некаторых пантэістычных і монатэістычных рэлігіях. У Феміды, Юстыцыі або Астрэі яна сімвалізуюць правасуддзе. Падобнае значэнне маюць вагі ў бога Кайраса — «удача прыходзіць тым, хто яе заслужыў».

Іншы варыянт сімвалізму вагаў — пасмяротная ацэнка жыцця чалавека. Так, на судзе Асірыса вага людскога сэрца параўноўваецца з вагай пярынкі Маат. Схожым чынам узважвае душу чалавека па смерці Рашну ў зараастрызме, арханёл Міхаіл у хрысціянстве[2]. У ісламе ў дзень усеагульнага ўваскрасення ўсе ўчынкі людзей будуць узважаныя, і па выніках узважвання ўваскрэслыя трапяць у рай або пекла[3].

Астралагічны

Шалі — адзін са знакаў задыяку, адпавядае перыяду з 23 верасня да 23 кастрычніка. Пазначаецца сімвалам ♎.

Зноскі

  1. Сергей Иванов. История весов (руск.) . История.Ру. Праверана 7 лістапада 2018.
  2. Архангел Михаил взвешивает душу (руск.) . Гварьенто. Артотека. Праверана 7 лістапада 2018.
  3. Мухаммад Магомедов. Описание Весов и взвешивание людских деяний (руск.) . Islam.ru (5 красавіка 2013). Праверана 7 лістапада 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Бытавая тэхніка
Катэгорыя·Гандлёвае абсталяванне