wd wp Пошук:

Ваганетка

Ваганетка

Ваганетка — адкрыты вагон малой ёмістасці (0,5—6 м³), прызначаны для перавозкі грузаў, які перамяшчаецца па вузкакалейнай чыгунцы (па тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў, у прыватнасці, на шахтах і рудніках).

Ваганеткі выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў (а часам і людзей) на невялікія адлегласці.

Па прызначэнні ваганеткі падпадзяляюць на грузавыя, пасажырскія і спецыяльныя. Грузавая ваганетка складаецца з кузава, рамы, буфераў і прычапных прыстасаванняў. Адрозніваюць наступныя асноўныя віды грузавых ваганетак:

Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца грузавыя ваганеткі з глухім неперакульваемым кузавам ёмістасцю да 4,2 м³ — для вугалю, і да 9,5 м³ — для руды. У каляровай металургіі і пры геалагічных разведачных работах выкарыстоўваюць ваганеткі ёмістасцю 0,35—1 м³ з глухім перакульваемым кузавам.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вагоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Горная справа