wd wp Пошук:

Бітва на Ізеры

Бі́тва на Ізеры (фр.: Bataille de l’Yser, нідэрл.: Slag om de IJzer) — бітва ў часе Першай сусветнай вайны, якая адбылася ў кастрычніку 1914 года паміж бельгійскімі гарадамі Ньюпарт і Дыксмёйдэ ўздоўж ракі Ізер[1]. Бельгійская армія здолела цаной вялікіх стратаў спыніць прасоўванне немцаў, упершыню пасля ўварвання кайзераўскай Германіі ў Бельгію замацаваўшы лінію фронту па Ізеры пасля таго, як пад кантролем немцаў апынулася 95 % тэрыторыі Бельгіі. Дзякуючы перамозе ў бітве Бельгія здолела ўтрымаць кантроль над рэштай сваёй тэрыторыі, а кароль Альберт стаў нацыянальным героем бельгійцаў.

Перадумовы

Асноўныя артыкулы: Нямецкае ўварванне ў Бельгію і Бег да мора 2 жніўня 1914 Бельгія адмовілася прапусціць нямецкія войскі праз сваю тэрыторыю. Пасля гэтага 4 жніўня Германія напала на сваю суседку вялізнымі сіламі[2]. Не маючы падтрымкі ад Францыі і Вялікабрытаніі, бельгійская армія пачала адыход да Антверпена. Бельгійскі ўрад пераехаў туды ж, пакінуўшы сталіцу без абароны; 20 жніўня Брусель без бою быў заняты нямецкімі войскамі. 24 жніўня паў Намюр.

У кастрычніку пасля атакі немцаў на некалькі фортаў вакол Антверпена бельгійскае войска са стратамі працягнула адступленне. 9 кастрычніка горад здаўся, яго 33-тысячны гарнізон (к. ⅓ бельгійскай арміі) адышоў у Нідэрланды, дзе быў інтэрнаваны[3].

Адначасна з аблогай Антверпену нямецкія войскі разбілі французаў на мяжы з Бельгіяй (7 жніўня — 13 верасня) і адагналі іх у паўднёвым напрамку. Серыя ўзаемных спробаў французска-брытанскай і нямецкай армій абысці паўночны фланг ворага вылілася ў бег да мора праз Пікардыю, Артуа і Фландрыю, які скончыўся на паўночнаморскім узбярэжжы Бельгіі, дзе заставаліся рэшткі бельгійскіх войскаў з Антверпена[4].

Здача Антверпена і адступленне саюзнікаў.

11 кастрычніка, з падыходам немцаў да Гента, бельгійскі гарнізон пакінуў горада і далучыўся да рэгулярнага войска. Пасля гэтага ў Гент зайшла нямецкая армія.

Да 18 кастрычніка бельгійскія, брытанскія і французскія войскі на поўначы Францыі і ў Бельгіі стварылі абарончую лінію ад Ла-Басэ да Дыксмёйдэ[5].

Планы нямецкага наступу па Фландрыі і поўначы Францыі.

Хада бітвы

14 кастрычніка пасля працяглага адступлення бельгійская армія пачала акопвацца ўздоўж Ізера, саюзнікі забяспечвалі марскую падтрымку пад кіраўніцтвам брытанскага адмірала Гораса Гуда.

Паводка на Ізеры, заходняя Бельгія.

16 кастрычніка немцы атакавалі Дыксмёйдэ, але бельгійцы і французы з вялікімі стратамі здолелі адстаяць горада. Палкоўнік Альфонс Жак за сваю ролю ў абароне гораду пазней атрымаў тытул «дэ Дыксмёйдэ». 18 кастрычніка нямецкі наступ адкінуў саюзнікаў ад Ньюпорта да Араса (Францыя), намагаючыся таксама пазбавіць брытанцаў прахону да Кале, Булоні і Дзюнкерка. Немцы, не лічачыся са стратамі, прарвалі бельгійскую абарону, захапілі Кеем, Шур і часткова Манекенсверэ і выйшлі да Ізера, нягледзячы на агнявую падтрымку ад англійска-французскай флатыліі.

21 кастрычніка нямецкія войскі пад ударамі французскай 42-й дывізіі ўсё ж стварылі на заходнім беразе ракі невялікі плацдарм, адкуль бамбардзіравалі Дыксмёйдэ. Бельгійская армія пачала падрыхтоўку да затаплення тэрыторыі паміж Ізерам і прытокамі, каб спыніць наступ ворага. Уночы 26-29 кастрычніка падчас прыліваў шлюзы былі адкрыты, паступова ўзровень вады падняўся на тэрыторыі даўжынёй 1,6 км, на поўдні дасягнуўшы Дыксмёйдэ[6].

30 кастрычніка немцы правялі яшчэ адзін наступ на Ізеры, прарвалі другую лінію абароны бельгійцаў і дайшлі да Рамскапеле і Первейзэ[7]. Контратакай бельгійска-французскае войска адбіла Рамскапеле. Пасля гэтага на затопленай тэрыторыі ваенныя дзеянні праводзіць было немагчыма, і немцы адышлі ўночы на 31 кастрычніка[5]. 10 лістапада паў Дыксмёйдэ.

Вынікі

Нямецкае войска не здолела канчаткова перамагчы Бельгію, абарона якой апошняга лапіку зямлі ўздоўж мора спыніла бег да мора і перыяд актыўных сутыкненняў. Лінія фронту стабілізавалася ўздоўж ракі Ізер і ўтрымлівалася бельгійскім войскам да 1918 года з нязначнымі зменамі.

Страты нямецкіх войскаў у перыяд 18 кастрычніка — 30 лістапада ацэньваюцца ў к. 76 250 чалавек[8]. Бельгійская армія панесла меншыя страты, хоць усё ж значныя — каля 20 000 чалавек[9].

Зноскі

  1. Barton, 2005, с. 17
  2. Falls, 1959, с. 41
  3. Dumoulin et al., 2005, с. 93
  4. Doughty, 2005
  5. 1 2 Edmonds, 1925
  6. Edmonds, 1925, с. 257
  7. Edmonds, 1925, с. 300
  8. Edmonds, 1925, с. 468
  9. Sheldon, 2010, с. 91

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1914 года
Катэгорыя·Бітвы Бельгіі
Катэгорыя·Кастрычнік 1914 года
Катэгорыя·Бег да мора
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Францыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы Францыі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Бельгія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы ў Бельгіі