wd wp Пошук:

Біл Расел

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Расел. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уільям Фелтан «Біл» Расел (англ.: William Felton “Bill” Russell; 12 лютага 1934, Манро, Луізіяна — 31 ліпеня 2022, Мерсер-Айленд, Вашынгтон) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст. Гуляў на пазіцыі цэнтравога, за каманду НБА «Бостан Селтыкс». Пяць разоў прызнаваўся самым каштоўным гульцом НБА і 12 разоў браў удзел у матчах усіх зорак. Расел быў асноватворнай часткай дынастыі Селтыкс, выйграўшы 11 разоў тытул чэмпіёна НБА за свае 13 гадоў кар’еры. Разам з хакеістам Анры Рышарам, які гуляў за клуб НХЛ «Манрэаль Канадыенс», Раселу належыць рэкорд па колькасці выйграных тытулаў чэмпіёна ў паўночнаамерыканскіх спартыўных лігах. Да пачатку прафесійнай кар’еры, Расел гуляў за каманду Універсітэта Сан-Францыска і выйграў два тытулы чэмпіёна NCAA (1955, 1956). Таксама выйграў залатыя медалі на Летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года, з’яўляючыся капітанам зборнай ЗША.

Дзякуючы свайму росту (2,08 метра), ён добра блакаваў кідкі супернікаў, што з’яўлялася адной з асноўных прычын поспехаў «Бостан Селтыкс». Таксама Расел натхняў гульцоў каманды на гульню ў абароне. Апроч гэтага Расел добра гуляў на падборах. Ён 4 разы быў лідарам НБА па падборах і займае другое месца за ўвесь час па падборах і па падборах у сярэднім за гульню. Таксама Расел з’яўляецца адным з двух гульцоў у гісторыі лігі (другі Уілт Чэмберлен), які здзейсніў 50 падбораў за гульню. Хоць ён ніколі не быў асноўным гульцом «Селтыкс» па набіранні ачкоў, за сваю кар’еру набраў 14522, пры эфектным асіставанні партнёрам па камандзе.

Расел быў адным з першых цемнаскурых гульцоў НБА нароўні з такімі гульцамі, як Эрл Лойд, Чак Купер і Натаніель Кліфтан, стаўшы першым афраамерыканцам, якія дамагліся статусу суперзоркі НБА. Ён тры сезоны (1966—1969) выконваў абавязкі гуляючага трэнера, стаўшы першым цемнаскурым трэнерам НБА. За свае дасягненні па абароне грамадзянскіх правоў як на паркеце, так і па-за ім, Расел быў удастоены Прэзідэнцкага медаля Свабоды ад Барака Абамы ў 2011 годзе.

Зноскі

  1. Bill Russell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 (unspecified title) — 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
  3. Baloncesto, NBA | Fallece a los 88 años de edad Bill Russell, ganador de 11 campeonatos de la NBA — 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
  4. Celtics great Russell, 11-time champ, dies at 88 — 2022. Праверана 1 жніўня 2022.
  5. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  6. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года
Катэгорыя·Баскетбалісты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луізіяне
Катэгорыя·Трэнеры «Сакрамента Кінгз»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Сан-Францыска
Катэгорыя·Ігракі зборнай ЗША па баскетболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Вашынгтон
Катэгорыя·Баскетбалісты НБА з невыкарыстоўванымі нумарамі
Катэгорыя·Баскетбольныя трэнеры ЗША
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Трэнеры «Бостан Селтыкс»
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе
Катэгорыя·Ігракі «Бостан Селтыкс»
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Трэнеры «Сіэтл Суперсонікс»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены баскетбольнай Залы славы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта