У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грэм.
Уільям (Білі) Франклін Грэм (англ.: William Franklin Graham; 7 лістапада 1918, Шарлат, Паўночная Караліна, ЗША - 21 лютага 2018, Монтрыт, Паўночная Караліна, ЗША) - амерыканскі рэлігійны і грамадскі дзеяч, пастар баптысцкай царквы. Член самага буйнога баптысцкага аб’яднання ў свеце - Паўднёвай баптысцкай канвенцыі. На працягу многіх гадоў быў духоўным дарадцам Прэзідэнтаў ЗША; быў асабліва блізкі з Лінданам Джонсанам.