Бяржонка — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Акунёўка, за 9 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ёдлавічы[1].
Плошча паверхні возера 0,19 км², даўжыня 690 метраў, найбольшая шырыня 390 метраў, найбольшая глыбіня 2,6 м, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 6,56 км². Абкружана забалочанай поймай, парослай хмызняком.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, пясчаныя, разараныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. У заходняй частцы ў Бяржонку ўпадае ручай. У паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Пагошча.