wd wp Пошук:

Бялуга

Бялуга (Huso huso) — рыба сямейства асятровых.

Апісанне

У натуральных умовах дасягае даўжыні да 9 м і болей, вагі да 1,5 т. і болей. Цела масіўнае, вераценападобнае. Спінных пласцінак — 11-14, бакавых — 41-52, брушных — 9-11. У спінным плаўніку ад 60 лучын. Рот ніжні. Зубы адсутнічаюць. Пярэдняя лучына добра развітая (па колькасці кольцаў на яе спіле вызначаюць узрост рыбін).

Арэал

Бялуга — прахадная рыба, якая насяляе Каспійскае, Чорнае, Азоўскае мора, адкуль заплывае ў рэкі для нераставання. Да друг. пал. XX ст. адзінкавыя экземпляры лавіліся ў Адрыятычным моры. Найбуйнейшы сучасны статак насяляе Каспійскае мора. У Чорным моры сустракаецца на глыбіні да 180 м. Да будайніцтва плацін на р.Днепр адзінкавыя рыбіны заходзілі ў паўднёвыя рэкі Беларусі. У 1870-ыя гг. бялуга вагай 295 кг была вылаўлена на р.Сож каля Гомеля. У 1907 г. каля Рэчыцы рыбакі вылавілі бялугу больш за 250 кг.

Асаблівасці біялогіі

Бялуга — доўгажыхар. Некаторыя рыбіны дажываюць да 100 гадоў. У 1970 г. у дэльце Волгі была вылаўлена бялуга вагай 800 кг, з якой вынялі 112 кг чорнай ікры. Сярэдняя вага дарослых рыбін — 60-80 кг.

Бялуга — драпежнік, які спажывае рыбу; ахвотна паядае ўласную моладзь і малявак іншых асятровых. У страўніках каспійскай бялугі знаходзілі дзіцянят ластаногіх сысуноў.

Самцы дасягаюць сталасці на 13-18-ым, самкі — на 22-27-ым годзе. Пладавітасць ад 0,5 да 5 мільёнаў ікрынак. У прыродных умовах утварае гібрыдныя формы з асятром, сцерлядзю і сяўругай.

Промысел і развядзенне

Вельмі каштоўная прамысловая рыба. Разводзіцца гібрыд бялугі і сцерлядзі — бесцер.

Ахова

Ахоўваецца МСАП.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Асятровыя
Катэгорыя·Знікаючыя віды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Рыбы Еўропы
Катэгорыя·Рыбы Азіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе