wd wp Пошук:

Бэнксі

Графіці Shop Until You Drop (Купляй, пакуль не звалішся)

Бэ́нксі (англ.: Banksy) — ананімны англійскі мастак-графіціст, вандал, палітычны актывіст і рэжысёр. Існуюць здагадкі, што швейцарскі мастак Мэтр дэ Касон (Maître de Casson) можа быць Бэнксі[7]. Мэтр дэ Касон на сваім сайце гэта адмаўляе[8]. Поўныя сацыяльнай іроніі і чорнага гумару творы яго падрыўнога стрыт-арту перыядычна з’яўляюцца на сценах вуліц, агароджах, мастах па ўсім свеце. Бэнксі працуе ў стылі шаблоннага графіці. Мастак з’яўляецца найбольш яркім выхадцам са школы Брыстальскага андэграўнду. Менавіта Брысталь — а калі дакладней, мястэчка Ейт за 19 км ад Брысталя, дзе, як лічаць, у 1973 годзе нарадзіўся Бэнксі — называюць родным горадам мастака. У 1990-х Бэнксі жыў і працаваў у Брысталі, недзе ў 2000-м перабраўся ў Лондан.

Асоба

Згодна з найбольш верагоднай версіяй, сапраўднае імя Бэнксі — Робін Канінгем (Robin Gunningham). Прынамсі, колішнія аднакласнікі Канінгема пацвердзілі гэтыя чуткі, а эксперты даказалі падабенства стылю Бэнксі і Канінгема. Адвакаты Бэнксі ні пацвердзілі, ні абверглі гэтыя сцверджанні. Іншыя здагадкі атаясамліваюць Бэнксі або з лідарам трып-хоп гурта «Massive Attack» Робертам Дэль Ная, або з мастаком коміксаў Джэмі Х’юлемтам. Вядома, што Роберта Дэль Ная — у 1980-х выдатнага графіціста — Бэнксі называе сваім сябрам і чалавекам, што найбольш паўплываў на яго ў пачатку творчага шляху.

Творчасць і камерцыя

Раней Бэнксі прадаваў фотаздымкі з відарысамі сваіх графіці, але больш не робіць гэтага. З цягам часу яго работы перайшлі з катэгорыі актаў вандалізму ў разрад мастацкіх шэдэўраў. І сёння прадаюцца самі работы, часам гэта можа быць кавалак сцяны або агароджы.

Бэнксі-рэжысёр

У 2011 годзе Бэнксі прэзентаваў стужку «Выхад праз сувенірную краму» (Exit Through the Gift Shop), якую намінавалі на Оскар у катэгорыі найлепшы паўнаметражны дакументальны фільм.

Галерэя

Зноскі

  1. https://www.thedailybeast.com/the-secret-life-of-the-real-banksy-robin-gunningham
  2. 1 2 3 Union List of Artist Names
  3. Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  4. The Fine Art Archive
  5. Artnet — 1998.
  6. http://www.artnet.com/artists/banksy/
  7. https://trendkraft.io/kunst-kultur-und-religion/ist-banksy-der-leipziger-maler-maitre-de-casson/
  8. www.maitredecasson.com/Banksy.php
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Мастакі Англіі
Катэгорыя·Антыімперыялізм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глостэршыры
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня