wd wp Пошук:

Быкі Гісанда

Быкі Гіса́нда (ісп.: Toros de Guisando) — від верака, комплекс кельтыберскіх скульптур, размешчаных на ўзгорку Гісанда (муніцыпалітэт Эль-Т’ембла, правінцыя Авіла, Іспанія).

Статуі выкананы з граніту каля II стагоддзя да н.э. і адлюстроўваюць чацвераногіх жывёл (як відаць, быкоў ці кныраў). Магчыма, мелі культавае значэнне.

Ля «быкоў Гісанда» 14 красавіка 1458 года быў падпісаны дагавор паміж інфантай Ізабелай і яе братам Энрыке IV, паводле якога яна станавілася яго спадчынніцай. Дагавор завершыў эпоху феадальных міжусобіц у Іспаніі.

У іспанскай культуры

Быкі Гісанда некалькі разоў згаданы ў «Дон Кіхоце» Сервантэса, а таксама ў паэта Федэрыка Гарсіа Лоркі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптуры Іспаніі
Катэгорыя·Авіла (правінцыя)
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта
Катэгорыя·Іберы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96