wd wp Пошук:

Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка

Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка (БНСР; узб.: Buxoro Xalq Sho’ro Jumhuriyati, тадж.: Ҷумҳурии Халқии Шӯравии Бухоро, ‎перс.: جمهوری خلقی شوروی بخارا) — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1920-24 гадах. Утворана на тэрыторыі Бухарскага эмірата ў выніку паўстання 2 верасня 1920 года, падтрыманага Чырвонай Арміяй. 14 верасня сфарміраваны вышэйшыя органы ўлады — Усебухарскі рэўкам і Савет народных назіраў (камісараў). 8 кастрычніка на 1-м Усебухарскім курултаі народных прадстаўнікоў абвешчана БНСР. 4 сакавіка 1921 года паміж РСФСР і БНСР падпісаны саюзны дагавор і эканамічнае пагадненне. Канстытуцыя БНСР ад 1921 года заканадаўча замацавала пераход улады ў рукі Саветаў народных дэпутатаў; яе адметная рыса — прызнанне права прыватнай уласнасці на зямлю і асноўныя прылады працы. У 1920-23 гадоў на тэрыторыі БНСР разгарнуўся антысавецкі супраціў, пад кантролем басмацтва знаходзілася значная частка тэрыторыі рэспублікі. 19 верасня 1924 года БНСР пераўтворана ў Бухарскую ССР, ліквідаваную 24 кастрычніка 1924 года. Яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Узбекскай ССР, Туркменскай ССР і Таджыкскай ССР.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія дзяржаўныя ўтварэнні часоў Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гісторыя Туркменістана
Катэгорыя·Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка
Катэгорыя·Гісторыя Таджыкістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Зніклі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Бухарскае ханства
Катэгорыя·Савецкія рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гісторыя Бухары
Катэгорыя·З’явіліся ў 1920 годзе