wd wp Пошук:

Бухарскі эмірат

Бухарскі эмірат — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1785—1920 гадах. Сталіца — горад Бухара. Заснавальнікам Бухарскага эмірата быў Мухамед Рахімбій (1756—1758) з узбекскага роду Мангыт. Пасля смерці кіраваў яго дзядзька Даніялбій (1758—1785). У 1784 годзе ў Бухары незадаволеныя слабасцю Даніялбія гараджане паднялі паўстанне, і Даніялбій саступіў уладу сыну Шахмураду (1785—1800).

Новаўвядзенні Шахмурад пачаў з таго, што ліквідаваў двух карумпаваных уплывовых саноўнікаў — Даўлата-кушбегі і Нізамуддзіна-казікалона, забіўшы іх у арцы на вачах прыдворных. Затым Шахмурад урачыста ўручыў жыхарам Бухары грамату, якая вызваляла іх ад шэрагу падаткаў. Тэкст граматы быў выразаны на камені, прымацаваным да айвану вялікі саборнай мячэці. Узамен ён заснаваў новы падатак «джул» на ўтрыманне войска ў выпадку вайны. Засяродзіўшы ў сваіх руках уладу, ён адмовіўся ад ханскага тытулу і заставаўся эмірам.

Паводле дагавораў 1868 і 1873 гадоў трапіў у васальную залежнасць ад Расійскай імперыі і атрымаў статус яе пратэктарата. У верасні 1920 года ў Бухары ў выніку народнага паўстання, падтрыманага Чырвонай Арміяй, быў скінуты эмір. 8 кастрычніка 1920 года на тэрыторыі эмірата абвешчана стварэнне Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя пратэктараты Расійскай імперыі
Катэгорыя·1785 год у Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Зніклі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Узбекістана
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Цэнтральнай Азіі
Катэгорыя·Гістарычныя эміраты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1785 годзе