wd wp Пошук:

Бусоль

Бусо́ль (фр.: boussole) — геадэзічны інструмент для вымярэння гарызантальных кутоў паміж магнітным мерыдыянам і кірункам на пэўны прадмет. Выкарыстоўваецца ў топагеадэзічных работах для арыентацыі планшэта і вызначэння схілення магнітнай стрэлкі.

Асноўныя часткі: вярчальная магнітная стрэлка, колца з кутавымі дзяленнямі і дыоптры або аптычная труба для навядзення на прадмет. Куты вымяраюцца ў градусах (геадэзічная бусоль) або ў дзяленнях вугламера (артылерыйская бусоль).

Артылерыйская бусоль уваходзіць у лік прыладаў кіравання артылерыйскім агнём служыць для цэлеўказання, вывучэння мясцовасці і цэляў, назірання ў час стральбы і тапаграфічнай прывязкі агнявых пазіцый і назіральных пунктаў.

У Савецкай Арміі пачатку 1980-х гг. найбольш распаўсюджанымі былі перыскапічныя бусолі тыпу ПАБ з дакладнасцю вымярэння 3,6’ або 1 малое дзяленне вугламера[1].

Зноскі

  1. Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. — С.107.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Геадэзія