wd wp Пошук:

Будынак абутковай фабрыкі Цытвера

Буды́нак абутко́вай фа́брыкі М. Цы́твера[1] — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 15 (ранейшы адрас — вул. Аляксандраўская, 11). Разам з дамамі № 13 і 17 уяўляе сабой вялікі аб’ёмны будынак, які мае адзіны план сіметрычнай кампазіцыі, адзіны дваровы фасад. У будынках размешчаны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Гісторыя

Пабудаваны ў XX ст. з цэглы. Абутковая фабрыка адкрылася ў 1871 годзе як шавецкая майстэрня. Абутак шыўся з загатовак, што паступалі ад рамеснікаў[2]. Вядома, што ў 1913 годзе на фабрыцы было занята 40 працоўных, дзейнічаў рухавік. У тым жа годзе было выраблена абутку на 55 тысяч рублёў[3].

Архітэктура

Дом № 15 уяўляе сабой двухпавярховы будынак, падзелены па гарызанталі карнізным поясам. Другі паверх дома члянёны лучковымі вокнамі ў простых ліштвах, некаторыя з іх дапоўнены лучковымі сандрыкамі. Цэнтр агульнага з дамамі № 13 і 17 дваровага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах і ступеньчатым атыкам. Бакавыя рызаліты дваровага фасада завершаны трохвугольнымі люкарнамі. На другім паверсе праходзіць лёгкая драўляная галерэя, на якую вядзе лесвіца.

Зноскі

  1. Мінск (нявызн.) (недаступная спасылка). Глобус Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2021. Праверана 14 снежня 2010.
  2. Минскъ сто гадоў таму, 2007, с. 221
  3. Вуліца Максіма Багдановіча (нявызн.) (недаступная спасылка). Мінск стары і новы. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2011. Праверана 14 снежня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
XX стагоддзе ў Мінску
З’явіліся ў XX стагоддзі
Траецкае прадмесце
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)
Будынкі і збудаванні Мінска