wd wp Пошук:

Будынак Вярхоўнай Рады Украіны

Будынак Вярхоўнай Рады Украіны (укр.: Будинок Верховної Ради) — будынак у Кіеве (вуліца Міхаіла Грушэўскага, 5) пабудаваны ў 1939 годзе па праекце архітэктара Уладзіміра Забалотнага. Будынак украінскага парламента выкарыстоўваецца для правядзення паседжанняў Вярхоўнай Рады Украіны.

Гісторыя будаўніцтва

У пачатку 1934 года пасля пераносу сталіцы УССР з Харкава ў горад Кіеў быў распрацаваны і зацверджаны генеральны план будаўніцтва і рэканструкцыі гораду над Дняпром.

У лютым 1936 года быў абвешчаны конкурс на лепшы праект будынку Вярхоўнага Савета УССР, да якога былі прыцягнуты вядучыя спецыялісты, вядомыя ва Украіне архітэктары В. Рыкаў, У. Забалотны, С. Грыгор’еў і Я. Штэйнберг. Журы спыніла свой ​​выбар на праекце, прапанаваным Уладзімірам Забалотным.

Будынак украінскага парламента ўзводзіўся на працягу 1936—1939 гадоў і ў пачатку лета 1939 года быў прыняты дзяржаўнай камісіяй з ацэнкай «выдатна».

З 25 ліпеня 1939 годзе ў будынку Вярхоўнага Савета Украіны па вуліцы Грушэўскага, 5, праходзяць пасяджэнні ўкраінскага парламента.

Падчас Вялікай айчыннай вайны будынку былі нанесены значныя пашкоджанні. У працэсе рэканструкцыі ў 1948—1952 гадах па праекце У. Забалотнага да галоўнага будынка была дабудавана трохпавярховая паўночна-заходняя частка для службовых памяшканняў, што мае ў плане паўколцавую замкнёную форму з унутраным дваром.

Падчас рэстаўрацыйных работ 1985 года, якія ажыццяўляліся пад кіраўніцтвам Н. Чмутавай, перад рызалітамі цэнтральнага ўваходу былі ўсталяваны чатыры скульптурныя групы (скульптар В. Зноба), што прадугледжвалася праектам У. Забалотнага. Гэтыя скульптуры прадстаўляюць розныя пласты насельніцтва Украіны: рабочых, сялян, вучоных, інтэлігенцыю.

25 лютага 2014 года са шпіля будынку Вярхоўнай Рады Украіны зрэзалі камуністычную зорку[1].

Зноскі

  1. Са шпіля будынка Вярхоўнай Рады Украіны зрэзалі камуністычную зорку

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вярхоўная Рада Украіны
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Кіева