wd wp Пошук:

Будынак Белдзіправадгаса

Будынак Белдзіправадгаса — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе праспект Машэрава, 25. Пабудаваны ў 1978 г. са зборнага жалезабетону (архітэктары Б. Ларчанка, І. Васілевіч)[1].

Архітэктура

Плошча перад будынкамі вымашчана гранітнымі плітамі, добраўпарадкавана фантанамі, газонамі, кветнікамі[2].

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ў будынку

Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю будынка складаюць вышынны дванаццаціпавярховы і выцягнуты па фронце шасціпавярховы карпусы, аб’яднаныя нізкай галерэяй-пераходам. У цэнтры галоўнага паўночнага фасада выступае пластычны аб’ём канферэнц-залы[2], пераабсталяванай у наш час пад глядзельную залу Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Вышынны корпус, дзе размяшчаўся Сельгастэхпраект, мае дынамічную вертыкальную кампазіцыю з 2 ссунутых адносна адзін аднаго прамавугольных у плане аб’ёмаў, аб’яднаных паміж сабой лесвічнай клеткай і ліфтавай групай. Усходні і заходні фасады маюць плоскаснае вырашэнне з рытмам міжпаверхавых гарызантальных панэлей. У апрацоўцы будынка выкарыстаны гранітная абліцоўка, дэкаратыўная тынкоўка. Памяшканні паверхаў будынка аб’яднаны вакол ліфтавага хола з выхадам на 2 лоджыі і міжпаверхавую лесвіцу. Галоўны вестыбюль мае каланаду і 2 трохмаршавыя лесвіцы для сувязі з фае канферэнц-залы. У апрацоўцы інтэр’ера выкарыстаны паркет, керамічная плітка, шпон, шклаблокі[2].

Зноскі

  1. Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4
  2. 1 2 3 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·1978 год у Мінску
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Барыса Ларчанкі
Катэгорыя·Праспект Машэрава (Мінск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Івана Васілевіча
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска