wd wp Пошук:

Бугенвільскі жолаб

Бугенві́льскі жолаб[1] (англ.: Bougain­vil­le Trench) — глыбакаводны акіянічны жолаб у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна.

Знаходзіцца каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа вострава Бугенвіль (Саламонавы астравы). Даўжыня жолаба 330[2] (каля 500[1]) км, сярэдняя шырыня 39[2] (46[1]) км, глыбіня да 9103[2] (9140[1]) м. У паўночна-заходняй частцы Бугенвільскі жолаб злучаецца з Новабрытанскім жолабам.

Да Бугенвільскага жолаба прымеркавана зона пагружэння (субдукцыі) кары Саламонава мора і паўночнай часткі Каралавага мора пад дугу Саламонавых астравоў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец.
  2. 1 2 3 4 Бугенвильский жёлоб // Большая российская энциклопедия(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Ціхі акіян
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Акіянічныя ўпадзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара